Святло-Візія

2 ліпеня 2015 а 17.00 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (Мінск, Траецкае прадмесце, вул. Багдановіча 7а) адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы Віктара Васюкевіча “Святло-Візія”.

На адкрыцці выступіць выканаўца медытатыўнай музыкі Андрэй Antara, японская флейта сякухаці.

Мастак Віктар Васюкевіч працуе ў рэчышчы нефігуратыўнага мастацтва. Унікальнасць стылю гэтага аўтара – у спалучэнні экспрэсіўнага тэмпераменту жывапісу з пяшчотнай колеравай гамай, характэрнай для пейзажаў роднай прыроды. Гэта спалучэнне нараджае сапраўдную музычную гармонію аўтарскіх кампазіцый.

Як сцвярджае сам Васюкевіч: “Жывапіс – гэта не рашэнне нейкай лакальнай задачы: пейзажа, нацюрморта, партрэта. Гэта выбух, палёт, Святло-Візія. Тут няма ніякіх умоў і задач – толькі поўная свабода і самааддача. Жывапіс – гэта матэрыялізаваная музыка”.

Выстава “Святло-Візія” будзе доўжыцца да 31 ліпеня 2015.

Час працы Літаратурнага музея М. Багдановіча: з 9.00 да 17.30 (панядзелак – пятніца).

----------

Комментарии