Сустрэча

Галерэя Vilnius прадстаўляе выставу «Сустрэча». Удзельнікі праекта – мастакі, якія ладзілі свае выставы ў галерэі з 1997 па 2014 год.

Сярод аўтараў Мікалай Ісаёнак, Віталь Чарнабрысаў, Віктар Васюкевіч, Сяргей Пыжыкаў, Уладзімір Сытчанка, Уладзіслаў Пятручык, Юрый Яскевіч, Генадзь Капусцін і іншыя (усяго 16 мастакоў). Асабліва хочацца адзначыць Мікалая Ісаёнка, які ласкава пагадзіўся адкрыць першую выставу ў галерэе «Вільнюс» у 1997 годдзе і тым самым падняў планку для ўсіх далейшых выстаў.

Прыхільнікам мастацтва ўдзельнікі прапануюць больш за 50 сваіх прац: жывапіс, акварэль, графіка. Тэматыка прац мае лірычную, у чымсці рамантычную накіраванасць, бо люты – гэта месяц, у якім мы святкуем Дзень Св. Валянціна, гэта апошні месяц зімы, у якім ужо адчуваецца подых вясны, кахання.

Мэта выставы – аб’яднаць у адной зале вельмі розных мастакоў, каб данесці да гледача багацце і разнастайнасць сучасных тэндэнцый у беларускім мастацтве.

----------

Комментарии