Астра-Дах-XV

Завадатары-пракуратары: Зміцер Юркевіч, Алесь Родзін

АСТРА-ДАХ-15 “Колы Вызнаньня”. Канцэпцыя палягае на некалькі словах, як на сланах, якія на кітах, якія на чарапахе, якая ў Акіяне… Гэтыя словы – АСТРАЛОГІЯ, КОСМАС,АЛХІМІЯ МАСТАЦТВА й ГІСТОРЫЯ. Гісторыя цудоўнай, загадкавай краіны… Гэта гісторыя нашай Зямлі, паветрам якой мы дыхаем, вада, якая жывіць нас ад нараджэння да самой смерці… Гэта гісторыя аб тым, як зямля становіцца фарбамі, як звычайныя рэчы алхімікамі яго Вялікасці М. раптоўна пераўтвараюцца ў творы МАСТАЦТВА

10 год жыцця кунстхаўза “Тахелес” шчыльна звязаны з гісторыяй Мастацтва Беларусі (Вялікалітвы). 10 год Тахелеса = 10 гад фестываля ДАХ. АСТРА-ДАХ-15 гэта сваесаблівая даніна павагі той калысцы , дзе нарадзіўся наш фэстываль, дзе сталеў, набрыняў моццу, адкуль пайшоў у Вялікі й незвычайны Сьвет мрояў.

Тахелес – гэта бацькоўская хата, да якой штогод вяртаецца блудны сын…. Й зноў пакідае яе, каб ізноў вярнуцца… Мы вяртаемся! Вітай нас – Тахелес!!!

У выставе прымаюць удзел мастакі:

Алесь Родзін, Валеры Вядрэнка, Альфрэд Мікус, Андрэй Лянкевіч, Юрась Барысевіч, Monica Garcia (Мехiко), Таня Стрыга, Насця Чэкан, Аляксей Талстоў, Ірына Якавенка, Натальля Коўш, Сяржук Савіч, Насця Сергіеня, Lubarsky Tanya (Германiя), Станіслаў Талкачоў (Україна), Паліна Палынская, Васіль Румянцаў, Уладзімір Банько, Улад Бубен, Алена Ясінская, ФЕАФАНА, Іна Дабрыдзень, Кірыл Мажай, Валенцiна Калеснiкава, Вікторыя Штрэккер, Алеся Корсакава, Насця Шуміліна, Вольга Качура, Зміцер Юркевіч, Віктар Васюкевіч ды іншыя…

----------

Комментарии